Долар, еўра і юань патаннелі на біржавых таргах 13 студзеня

13 студзеня, Позірк. Амерыканская, еўрапейская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 студзеня 2026 года.
Курс долара знізіўся да 2,9164 рубля (-0,44%; -0,0128), еўра — да 3.4050 (-1.45%; -0.05), юаня — да 4,1862 за 10 (-0,3%; -0,0124).
Расійскі рубель падаражэў да 3,7085 за 100 (+0,15%; +0,0056).
Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025 года паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР.
У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).

- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь восьмы месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка


