Беларусь восьмы месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці

13 студзеня, Позірк. Па выніках студзеня — лістапада 2025 года Беларусь засталася на апошнім месцы ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) па дынаміцы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, сведчыць праведзенае “Позіркам” параўнанне даных дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
У студзені летась Беларусь заняла па гэтым паказчыку 2-е месца ў ЕАЭС, у студзені — лютым — 4-е, студзені — сакавіку — 4–5-е (разам з Расіяй), студзені — красавіку, студзені — траўні, студзені — чэрвені, студзені — ліпені, студзені — жніўні, студзені — верасні, студзені — кастрычніку — апошняе.
За 11 месяцаў у цэлым па саюзе ў гэтай сферы зафіксаваны рост на 4,9% (тут і далей у гадавым вымярэнні): у Казахстане — на 6,1%, Расіі — на 5,4%, Кыргызстане — на 2%. Беларусь прадэманстравала нулявую дынаміку. Даныя па Арменіі публікуюцца раз у квартал, па выніках 9 месяцаў быў зафіксаваны рост на 6,1%.
Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка

