Услед за Брэсцкай вобласцю праверку сістэмы апавяшчэння правядуць у Мінскай
13 студзеня, Позірк. Планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва пройдзе ў Мінскай вобласці 14 студзеня з 9:00 да 13:00, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Адзначаецца, што падчас праверкі будуць уключацца электрасірэны.
МНС традыцыйна просіць грамадзян захоўваць спакой, падкрэсліваючы, што “ніякіх дзеянняў не патрабуецца”.
Раней паведамлялася аб правядзенні такой праверкі 13 студзеня ў Брэсцкай вобласці.
У Брэсцкай вобласці, якая мяжуе з Украінай і Польшчай, праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва праводзіцца часцей за ўсё. У 2025 годзе гэта адбывалася сама меней 16 разоў: 22 снежня, 9 снежня, 25 і 11 лістапада, 28 і 14 кастрычніка, 23 і 9 верасня, 12 жніўня, 21 і 8 ліпеня, 30 і 10 чэрвеня, 27 траўня, 22 і 8 красавіка.
У Гомельскай вобласці, што мяжуе з Украінай і Расіяй, праверкі летась праходзілі 16 снежня, 14–16 кастрычніка, 18 верасня, 21 жніўня, 17 ліпеня, 19 чэрвеня, 20 сакавіка і 30 студзеня; у Віцебскай — 2 снежня і 17 чэрвеня, у Гродзенскай — 25 верасня, у Мінскай — 10 верасня, 13 жніўня, 11 чэрвеня і 16 красавіка, у Магілёўскай — 18 верасня, у самім Магілёве сістэма тэставалася 15–17 красавіка.
13 сакавіка 2025 года планавая праверка сістэмы апавяшчэння прайшла па ўсёй Беларусі.
Такім чынам, праверкі па-ранейшаму часцей за ўсё праводзяцца ў абласцях, якія мяжуюць з Украінай, куды раней урываліся беспілотныя лятучыя апараты, якія, як мяркуецца, належаць Расіі.
У Беларусі зафіксавана некалькі выпадкаў падзення дронаў на будынкі (у тым ліку ў Мінску), аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывавалася сістэма апавяшчэння, няма.
Ад пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны праверкі сістэм апавяшчэння сістэматычна праходзяць, напрыклад, у Літве, Польшчы, Чэхіі. Для гэтага выкарыстоўваюцца рэпрадуктары на вуліцах, праз якія перадаецца паведамленне і гучыць сірэна.

- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю па выніках 11 месяцаў 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь восьмы месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка


