Кіраўнік Гомельскага гарвыканкама Прывалаў заявіў пра пачатак выплат кампенсацый жыхарам пацярпелага ад выбуху шматпавярховіка
14 студзеня, Позірк. Аб пачатку выплат грашовых кампенсацый жыхарам пацярпелага ад выбуху шматпавярховага дома ў Гомелі паведаміў 14 студзеня старшыня гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.
Як адзначаецца ў тэлеграм-канале мясцовага аблвыканкама, памер выплат разлічаны “гомельскім агенцтвам па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”. Сцвярджаецца, што сумы, якія атрымаюць жыхары, адпавядаюць “рынкаваму кошту іх кватэр”. Лічбы не называюцца.
Таксама 14 студзеня намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Бараноўскі паведаміў, што аднаўленне пашкоджаных у выніку выбуху канструкцый дома плануецца завяршыць у траўні гэтага года.
26 снежня мінулага года Прывалаў заяўляў, што “ў якасці кампенсацыі шкоды жыхарам дома будзе выплачана не менш за 1 млн рублёў — у сярэднім па 100 тыс. на кожную сям’ю, якая часова засталася без жылля”.
24 снежня паведамлялася, што 31 жыхар пацярпелага ад выбуху дома пражывае ў гомельскай гасцініцы “Сож”.
23 снежня стала вядома аб выяўленні ў 21:30 22 снежня пад абвалам перакрыццяў двух паверхаў у доме цела загінулай у выніку выбуху жанчыны.
Пра “выбух газапаветранай сумесі” ў кватэры на 7-м паверсе 10-павярховага дома (вул. Косарава, 3) У Гомелі 17 снежня паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Пазней ведамства заявіла, што ў выніку выбуху “адбылося абвальванне пліт перакрыццяў жылых пакояў з восьмага па шосты паверхі, пашкоджаная вонкавая сценавая панэль дома”.

- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ 2025 годзе больш за ўсё падаражэлі какава-парашок, кава і курсы кіроўцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСа сродкаў МГФ на прыём дэпартаваных у снежні палітвязняў выдаткавана больш за 200 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на сустрэчы з Наўроцкім: Беларусы пройдуць свой шлях да свабоды, як яго калісьці прайшла ПольшчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


