Мінск 22:18

Польскія памежнікі затрымалі пры выездзе ў Беларусь “Мэрсэдэс” прэміум-класа, які быў у вышуку

Фота: Памежная ахова Польшчы

14 студзеня, Позірк. Надбужанскі аддзел Памежнай аховы Польшчы паведаміў 14 студзеня аб затрыманні на аўтамабільным пераходзе ў Цярэспалі (з беларускага боку — Брэст) легкавога аўтамабіля маркі Mercedes-Benz (год выпуску — 2025-ы) коштам 500 тыс. злотых (больш за 138 тыч. долараў).

Адзначаецца, што аўтамабіль адшукваўся як згублены на тэрыторыі Польшчы.

У ім знаходзіліся грамадзянін Грузіі з падробленым вадзіцельскім пасведчаннем і два грамадзяніны Славакіі.

Паведамляецца, што яны затрыманыя і перададзеныя супрацоўнікам паліцыі ў Радаме.

Аўтамабіль перададзены ва ўчастковую камендатуру паліцыі ў Цярэспалі. Па справе распачатае дасудовае расследаванне.

Падзяліцца: