Ціханоўская абмеркавала ў Сейме Літвы вызваленне палітвязняў

15 студзеня, Позірк. “Наступныя крокі па вызваленні палітвязняў” абмеркавала 15 студзеня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з дэпутатамі групы Сейма Літвы “За дэмакратычную Беларусь”, паведамляе прэс-служба беларускага палітыка.
Удзел у сустрэчы ўзялі прадстаўнікі як урадавай кааліцыі, так і апазіцыі, гаворыцца ў рэлізе. Кіраўніком групы з’яўляецца Русланас Барановас, які прадстаўляе кіроўную Сацыял-дэмакратычную партыю.
Таксама сярод іншага абмеркавана дзеянне санкцый на транзіт калійных угнаенняў.
“Абмеркавалі і падрыхтоўку пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Сеймам Літвы. Ціханоўская падзякавала МЗС Літвы, Камітэту па замежных справах Сейма і яго старшыні за ўхваленне дакумента”, — адзначап прэс-служба.
Дэмлідар запрасіла дэпутатаў далучыцца да чацвёртай сустрэчы міжпарламенцкага Альянсу за дэмакратычную Беларусь.
13 лістапада 2025 года Ціханоўская сустрэлася з членамі камітэта па замежных справах парламента Вялікабрытаніі, падчас якой абмеркавана арганізацыя чацвёртай сустрэчы альянсу парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь” у Лондане вясной 2026 года.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



