Мінск 09:13

За першую палову студзеня на пажарах у Беларусі загінула на 51% больш людзей, чым за той жа леташні перыяд

Ілюстрацыйнае фота: МНС

16 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 15 студзеня да 6:00 16 студзеня) на пажарах у Беларусі загінула восем чалавек, сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У Магілёўскай вобласці загінулі тры чалавекі (у Быхаўскім раёне — два, у Бабруйскім — адзін), па два — у Мінскай (абодва — Капыльскі раён) і Брэсцкай абласцях (Пінскі і Столінскі раёны), адзін — у Віцебскай вобласці (Аршанскі раён).

Праведзены “Позіркам” аналіз штодзённых даных ведамства паказаў, што восем загінулых — гэта паўтарэнне рэкорднага сутачнага паказчыка з пачатку 2026 года. Столькі ахвяр агню фіксавалася 13 студзеня.

З пачатку года на пажарах у Беларусі загінулі 62 чалавекі — на 51,22% больш, чым за той жа перыяд 2025-га (41). Колькасць пажараў у гадавым вымярэнні за гэты час павялічылася на 44,28% (з 271 да 391), траўміраваных на іх — на 40,91% (з 22 да 31).

Падзяліцца: