Бабарыка: Адно з самых пакутлівых катаванняў у зняволенні — катаванне забыццём

16 студзеня, Позірк. Беларускім палітвязням “вельмі трэба ведаць”, што пра іх памятаюць, напісаў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта, былы вязень Віктар Бабарыка.
Ён зрабіў публікацыю ў сацсетцы пасля наведвання ў Берліне Гефсіманскай царквы, у якой пасля падзей 2020-га кожны чацвер невялікая група вернікаў збіраецца разам, каб “успомніць і памаліцца за палітзняволеных беларусаў”.
“Практычна ніхто з іх не звязаны з Беларуссю, большасць — сталага ўзросту, але ўсе яны людзі, якія валодаюць здольнасцю суперажываць чужому гору і ўсведамляюць неабходнасць захавання памяці аб кожным, хай і чужым для цябе чалавеку, які несправядліва асуджаны”, — адзначыў палітык.
На яго думку, калі б ва ўмовах ізаляцыі, у якой знаходзяцца многія палітвязні, яны ведалі, што пра іх памятаюць “нават чужыя людзі”, то гэта “моцна спрыяла б зняццю псіхалагічнага ціску”.
“Паверце, адно з самых пакутлівых катаванняў — катаванне забыццём”, — падкрэсліў былы палітвязень.
Бабарыка знаходзіўся ў зняволенні з 18 чэрвеня 2020 года. Доўгі час правёў у інфармацыйнай ізаляцыі (інкамунікада).
У рамках палітычна матываванай крымінальнай справы абвінавачаны ў легалізацыі (адмыванні) сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і атрыманні хабару. 6 ліпеня 2021 года прысуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года вызвалены пасля перамоваў паміж Мінскам і Вашынгтонам разам са 122 іншымі палітвязнямі. Беларускія ўлады вывезлі іх ва Украіну, пасля яны змаглі выехаць у краіны ЕС.
14 снежня міністр унутраных спраў ФРГ Александэр Добрындт паведаміў, што Бабарыку і Марыю Калеснікаву афіцыйна прыме Германія. З 19 снежня яны знаходзяцца ў гэтай краіне.
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год грузаперавозкі знізіліся на 2,6% (падрабязней)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года прамвытворчасць скарацілася на 1,8%, год таму быў рост на 5,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь дзевяць месяцаў запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных паказчыкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на апошняе месца ў ЕАЭС у дынаміцы прамвытворчасці, да гэтага паўгода была на перадапошнімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка


