Кубракоў лічыць “узаемна карысным” абмен досведам з МУС Азербайджана па лініі ўнутраных войскаў

17 студзеня, Позірк. Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым 17 студзеня наведала вайсковую часць Галоўнага ўпраўлення ўнутраных войскаў МУС Азербайджана.
Паводле інфармацыі прэс-службы МУС Беларусі, візіцёры “дэталёва азнаёміліся з сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базай, экіпіроўкай і інфраструктурай”.
Азербайджанскі міністр унутраных спраў Вілаят Эйвазаў паведаміў гасцям, што “на кожную вайсковую часць ускладзены абавязак дапамагаць паліцыі ў рэгіёнах па розных напрамках, асноўным з якіх з’яўляецца падрыхтоўка асабовага складу”.
У сваю чаргу Кубракоў звярнуў увагу на “высокі ўзровень арганізацыі службовай дзейнасці” УВ МУС Азербайджана.
“Перш за ўсё, адчуваецца комплексны клопат пра кожнага вайскоўца: у абмундзіраванні, умовах нясення службы і пражывання ў казармах. Гэта садзейнічае падтрыманню высокай дысцыпліны, — сказаў беларускі чыноўнік. — Відавочна, што ўнутраныя войскі Азербайджана, як і нашы, знаходзяцца ў стане пастаяннай баявой гатоўнасці. Абмен досведам у тэхніцы выканання задач, узбраенні, іншых аспектах будзе ўзаемна карысны”.
Напярэдадні Кубракоў і Эйвазаў падпісалі пратакол аб узаемадзеянні паміж міністэрствамі ўнутраных спраў Беларусі і Азербайджана на 2026–2028 гады.
У Беларусі ўнутраныя войскі МУС былі актыўна задзейнічаныя ў падаўленні масавых пратэстаў у 2020 годзе, яны таксама прыцягваліся да разгонаў вулічных акцый у ранейшыя гады.
З канца 2022 года ў складзе УВ актыўна ствараюцца новыя спецпадраздзяленні, у першую чаргу з ліку кантрактнікаў, якія раней адслужылі ва ўнутраных войсках. Вядома не менш як пра 12 такіх падраздзяленняў.

- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы ўсё радзей звяртаюцца па прытулак у Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаТэмпы падаражэння квіткоў у тэатры адрозніваліся летась у 14 разоў, на дыскатэкі — у 22Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


