На 2026 год для юрыдычных асоб зніжаны ліміт абароту апіёідных прэпаратаў, змененыя дапушчальныя нормы па шэрагу псіхатропаў

17 студзеня, Позірк. Максімальная колькасць наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, якія могуць рабіць, вырабляць, перапрацоўваць і захоўваць юрыдычныя асобы ў 2026 годзе, усталяваная пастановай Міністэрства аховы здароўя № 2 ад 8 студзеня.
У дакуменце, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 17 студзеня, як і ў аналагічнай леташняй пастанове, вызначаныя нормы па 25 наркотыках і 46 псіхатропах, аднак змяненні закранулі толькі два і пяць адпаведна.
Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што ў параўнанні з 2025 годам на 2026-ы зніжаныя ліміты па наркатычных сродках апіёіднай групы: бупрэнарфіну — з 2.400 да 1.500 грамаў, а таксама суфентанілу — з 11 да 5 г. Першы выкарыстоўваецца для лячэння апіёіднай залежнасці шляхам замяшчальнай тэрапіі і для абязбольвання, другі — для анестэзіі і абязбольвання пры цяжкіх хірургічных умяшаннях.
Дапушчальныя аб’ёмы псіхатропнага рэчыва аксазепам (прымяняецца пры лячэнні трывожных разладаў, седатыўнай тэрапіі) паменшаны з 600 да 500 г, феназепам (седатыўная, анксіялітычная і супрацьсутаргавая тэрапія) — з 1.000 да 600 г; флунітразепам (снатворнае і сродак для прэмедыкацыі) — з 500 да 100 г.
У той жа час ліміты псіхатропаў мідазалам (седацыя, прэмедыкацыя перад аперацыямі, купаванне сутаргаў) і фенабарбітал (лячэнне эпілепсіі і сутаргавых станаў) павялічаныя з 2.500 да 3.000 г і з 1.500.000 да 3.000.000 г.
Згодна з дакументам, гранічна дапушчальныя аб’ёмы не тычацца юрыдычных асоб, пералічаных у ч. 5 арт. 12 закона “Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах, іх прэкурсорах і аналагах”.
У гэтай норме дакумента гаворыцца, што “захоўванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, прэкурсораў, аналагаў, у тым ліку вынятых з незаконнага абароту, у органах і арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму органаў унутраных спраў, мытных органаў, органаў пагранічнай службы, органаў дзяржаўнай бяспекі; у Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, Узброеных сілах ажыццяўляецца без ліцэнзіі на дзейнасць, звязаную з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў”.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы ўсё радзей звяртаюцца па прытулак у Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаТэмпы падаражэння квіткоў у тэатры адрозніваліся летась у 14 разоў, на дыскатэкі — у 22Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



