За тыдзень маразоў на беларускіх метэастанцыях перакрыта 17 тэмпературных антырэкордаў

17 студзеня, Позірк. 17 лакальных тэмпературных антырэкордаў перакрыта на беларускіх метэастанцыях за тыдзень марознага надвор’я, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета. Адносная большасць перапісаных мінімумаў — 6 — адносіцца да 1987 года.
Уначы 17 студзеня абнавілася пяць мінімумаў: у Клічаве (26,6 супраць 25,3 у 2021 годзе), Беразіно (25,1 супраць 22,5 у 1987-м), Оршы (24,5 супраць 22,1 тады ж), Лельчыцах (24,3 супраць 23,5 тады ж) і Мсціславе (23,8 супраць 19,6 у 2021 годзе). Паўтарыўся антырэкорд у Бярэзінскім запаведніку (24 градусы марозу ў 1987 годзе).
У найбліжэйшыя трое сутак Белгідрамет прагназуе захаванне вельмі халоднага надвор’я. Уначы ў асобных раёнах чакаецца да 27-28 градусаў ніжэй за нуль. Тым не менш гэта нашмат вышэй за гістарычныя мінімумы ў маштабах усёй краіны. Напрыклад, антырэкорд для 17 студзеня складае 41 градус марозу. Такая тэмпература была зафіксаваная ў 1940 годзе ў Барысаве. Цяперашнія рэкорды абумоўленыя адсутнасцю альбо архіўных даных таго перыяду, альбо саміх метэастанцый.
Больш падрабязная статыстыка даступная падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЗахаду трэба пераламаць уплыў Расіі на розумы беларусаў, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка баіцца быць забітым у выпадку паўторнага няўдалага ўварвання войскаў РФ з Беларусі ва Украіну — ФейгінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская настойвае на тэме Беларусі ў парадку дня перамоў па Украіне, Будрыс не бачыць рэжым Лукашэнкі гульцом у гэтым працэсеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКіраўнік МЗС Літвы аптымістычны наконт таго, што санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі будуць падоўжаныя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Прыклад Беларусі паказвае моц тэхналогій і медыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка


