Праз аварыю на цепламагістралі ў пяці раёнах Мінска пагоршылася ацяпленне

Ілюстрацыйнае фота: Anton Maksimov / unsplash.com
19 студзеня, Позірк. Пра аварыю на ўчастку цеплавой магістралі № 41 паведаміла раніцай 19 студзеня дзяржаўнае прадпрыемства “Мінскэнерга”.
Як зазначаецца, праз гэта “адбылося зніжэнне тэмпературы цепланосбіта часткі спажыўцоў” у Фрунзенскім, Маскоўскім, Цэнтральным, Савецкім і Кастрычніцкім раёнах сталіцы.
Энергетыкі працуюць над “высвятленнем прычын пашкоджання”.
“Цяпер вядуцца работы па аднаўленні тэмпературнага і гідраўлічнага рэжыму працы сістэмы цеплазабеспячэння, — гаворыцца ў паведамленні. — Адмыслоўцы робяць усё магчымае для больш хуткай ліквідацыі наступстваў і нармалізацыі параметраў падачы гарачай вады”.
Паводле прагнозу Белгідрамета, сёння ранкам у сталіцы чакаецца 17–19 градусаў марозу, удзень — 9–11, увечары — 14–16.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



