Мінск 14:16

Арганізацыя Free Belarus Center прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем”

Ілюстрацыя ў тэлеграм-канале арганізацыі

20 студзеня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 15 студзеня прызнаў арганізацыю Free Belarus Center “экстрэмісцкім фарміраваннем”, у адпаведны спіс на сайце Міністэрства ўнутраных спраў яна ўнесеная 20 студзеня.

У пераліку згадваюцца старонкі ініцыятывы ў “Фэйсбуку”, “Тэлеграме”, “Інстаграме”, а таксама ютуб-канал.

Паводле версіі МУС, да Free Belarus Center маюць дачыненне Марта Скугарава, Альвіна Мінгазава, Паліна Бродзік і Іван Марозька.

Free Belarus Center аказвае юрыдычную і псіхалагічную дапамогу. Офісы ініцыятывы адчыненыя ў Варшаве і Кіеве. Ініцыятыва дапамагла эвакуявацца людзям у больш бяспечныя месцы ва Украіне і па-за яе межамі пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны ў лютым 2022 года.

Цяпер у “пераліку арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, які сумесна вядуць МУС і КДБ, 325 пазіцый.

Падзяліцца: