Шкода ад несанкцыянаваных плацежных аперацый у 2025 годзе перавысіла 54 млн рублёў — Нацбанк

20 студзеня, Позірк. Шкода, нанесеная грамадзянам і прадпрыемствам несанкцыянаванымі плацежнымі аперацыямі, у 2025 годзе перавысіла 54 млн рублёў (17,6 млн долараў), паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка.
Паводле інфармацыі рэгулятара, больш за 92% гэтай сумы “выкрадзена з выкарыстаннем метадаў сацыяльнай інжынерыі”.
“Для вываду выкрадзеных сродкаў зламыснікі выкарыстоўвалі пераводы на адрас атрымальнікаў у замежных банках — 32,1% сумы выкрадзеных грашовых сродкаў; вывад грашовых сродкаў праз крыптавалюту і гульнявыя ўстановы — 28,3%; абнаяўленне грашовых сродкаў па токенах і з выкарыстаннем тэхналогіі NFC — 21,5%; аплату тавараў і паслуг у арганізацыях гандлю і сэрвісу па ўсім свеце — 12,7%”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што з дапамогай “антыфрод-сістэм і інфармацыі з аўтаматызаванай сістэмы апрацоўкі інцыдэнтаў Нацбанка” ў беларускіх банкаў летась “атрымалася прадухіліць крадзяжы на суму каля 5 млн рублёў”.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



