Мінск 15:48

Беларусь на 3-м месцы ў свеце паводле колькасці выпускнікоў дакладных і інжынерных спецыяльнасцей, сцвярджае ДКНТ

Ілюстрацыйнае фота: Racool Studio / freepik.com

20 студзеня, Позірк. Беларускае грамадства мае высокі інтэлектуальны патэнцыял, а выніковасць працы беларускай навукі знаходзіць аб’ектыўнае пацвярджэнне ў сусветных рэйтынгах. З такім сцвярджэннем выступіла на прэс-канферэнцыі 20 студзеня ў Мінску намесніца старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Таццяна Сталярова.

У прыватнасці, паводле яе даных, “Беларусь замацавалася ў топ-20 сусветных лідараў у чатырох важных індыкатарах: 3-е месца паводле колькасці сертыфікатаў якасці ISO 9001 і паводле колькасці выпускнікоў дакладных і інжынерных спецыяльнасцей, 11-е месца ў сферы стварэння мабільных дадаткаў і 20-е месца паводле колькасці карысных заяў”.

Сталярова таксама заявіла, што паводле абагульненага паказчыку “Чалавечы капітал і даследаванні” Беларусь уваходзіць у лік 39 вядучых краін свету. Паводле паказчыку “Глабальны інавацыйны індэкс” у 2025 годзе краіна заняла 85-е месца сярод 139 краін, што чыноўніца, відаць, лічыць добрым вынікам.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: