Чарнобыльская АЭС цалкам адрэзаная ад знешняга электразабеспячэння — МАГАТЭ

20 студзеня, Позірк. Раніцай 20 студзеня некалькі ўкраінскіх электрападстанцый, якія маюць “вырашальнае значэнне для ядзернай бяспекі”, пацярпелі ад “маштабных ваенных дзеянняў”, паведаміў генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Марыяна Гросі ў сацсетцы Х.
Паводле яго слоў, на Чарнобыльскай АЭС “цалкам адключылася электразабеспячэнне за межамі пляцоўкі”, а таксама “пацярпелі лініі электраперадачы, якія вядуць да іншых АЭС”.
Гросі падкрэсліў, што МАГАТЭ “актыўна сочыць за развіццём падзей”, каб “ацаніць іх уплыў на ядзерную бяспеку”.
Гэтай зімой з надыходам халадоў Расія наносіць інтэнсіўныя ўдары па энергетычных аб’ектах Украіны. Жыхары многіх гарадоў, у тым ліку Кіева, зазналі праблемы з ацяпленнем, энерга- і водазабеспячэннем.
У канцы снежня 2025 года дырэктар ЧАЭС Сяргей Тараканаў адзначаў у інтэрв’ю AFP, што калі ракета або баявы дрон трапіць у саркафаг ЧАЭС ці ўпадзе дзесьці побач, гэта можа прывесці да міні-землятрусу.
У прыватнасці, паводле яго слоў, балістычныя сістэмы ракетнага комплексу “Іскандэр” прызначаныя для знішчэння бункераў, таму іх ужыванне побач з зонай адчужэння з’яўляецца крытычнай рызыкай.
Як заявіў Тараканаў, ніхто не можа гарантаваць, што саркафаг вытрымае, і гэта “галоўная пагроза”.
Пасля папярэдніх расійскіх атак, адзначыў дырэктар ЧАЭС, ахоўнае ўкрыццё “страціла некалькі сваіх асноўных функцый”, іх аднаўленне можа заняць “як мінімум тры-чатыры гады”.
10 снежня таго ж года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыняла падрыхтаваную Украінай рэзалюцыю “Умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і каардынацыі намаганняў па вывучэнні, змякчэнні і мінімізацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы”.
Паводле інфармацыі ўкраінскага інфармагенцтва UNN, якая сачыла за трансляцыяй працэдуры, дакумент падтрымалі 97 краін, устрымаліся — 39, выступілі супраць — 8, сярод якіх Беларусь, Расія і ЗША.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў свеце паводле колькасці выпускнікоў дакладных і інжынерных спецыяльнасцей, сцвярджае ДКНТ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

