У Чэрвені жанчына загінула ў выніку выбуху самаробнага паравога катла

22 студзеня, Позірк. Пра гібель у Чэрвені (Мінская вобласць) 56-гадовай жанчыны пры выбуху самаробнага паравога катла паведаміў 22 студзеня Следчы камітэт.
Цела загінулай ранкам 21 студзеня знайшлі супрацоўнікі МНС, якія ліквідавалі наступствы выбуху ў прыватным доме па вул. Камсамольскай.
Паведамляецца, што на месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчыя разам са спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і работнікамі МНС правялі агляд, апыталі відавочцаў, прызначылі шэраг экспертных даследаванняў.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай выбуху катла стала няправільная эксплуатацыя саматужнай ацяпляльнай сістэмы. СК адзначыў, што “такія прылады нясуць сур’ёзную небяспеку праз адсутнасць прафесійнага кантролю і невыкананне норм бяспекі”.
“Усе абставіны здарэння, уключаючы прычыны і ўмовы, якія прывялі да гібелі чалавека, будуць высветленыя Чэрвеньскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў ходзе праверкі”, — адзначыла ведамства.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка

