Міністрам фінансаў прызначаны Уладзіслаў Татарыновіч (дапоўнена)

22 студзеня, Позірк. Міністрам фінансаў прызначаны Уладзіслаў Татарыновіч — намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Месца кіраўніка фінансавага ведамства вызвалілася пасля таго, як у той жа дзень ранейшы міністр Юрый Селівёрстаў быў прызначаны амбасадарам Беларусі ў Расіі.
На сайце верхняй палаты парламента пазначана, што Татарыновіч працаваў у Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь “на розных пасадах”. “У 2001 годзе прызначаны намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення падатковай палітыкі галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту, у 2009 годзе — намеснікам міністра фінансаў”, — гаворыцца ў біяграфічнай даведцы.
Татарыновічу 54 гады. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.
Лукашэнка пры прызначэнні назваў Татарыновіча “грашовым” чалавекам і адзначыў, што таму “некалькі мала месца ў парламенце”.
“Падумаў пра тое, што паспрабуем яго на канкрэтнай, але вядомай яму працы. Ён жа выхадзец цалкам з гэтых грошай — у Міністэрстве фінансаў працаваў”, — заявіў палітык.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 22 студзеня — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка



