Долар патаннеў да ўзроўню канца сакавіка 2023 года

22 студзеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 студзеня 2026 года.
Курс долара знізіўся да 2,8471 рубля (-1,43%; -0,0414). На супастаўным узроўні ён апошні раз знаходзіўся 29 сакавіка 2023 года (тады падаражэў з 2,8446 да 2,8557 рубля).
Кітайскі юань патаннеў да 4,0819 за 10 (-1,43%; -0,0593).
Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,7413 за 100 (+0,58%; +0,0216).
Таргі еўра не праводзіліся. 15 студзеня агульная еўрапейская валюта патаннела да 3,3910 (-0,43%; -0,0148).
На мінулым працоўным тыдні (12–16 студзеня) каціроўка еўра знізілася на 2,14% (з 3,465 да 3,391), долара — на 1,18% (з 2,9345 да 2,9001), юаня — на 1,33% (з 4,2077 да 4,1516 за 10); расійскага рубля вырасла на 0,37% (з 3,704 да 3,7176 за 100).
Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР.
У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 22 студзеня — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка



