Лукашэнка пахваліў беларускіх медыкаў, згадаўшы пра лячэнне расійскіх вайскоўцаў

22 студзеня, Позірк. Беларускіх вайсковых медыкаў пахваліў Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня на цырымоніі ўручэння навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара.
“Жыццё настолькі змянілася, што гэтыя мінна-выбухныя траўмы і раненні людзей — гэта не толькі вайскоўцы, але і цывільныя, — цытуе палітыка яго прэс-служба. — Скажу шчыра: калі пачалася спецыяльная ваенная аперацыя (так расійскія, а ўслед за імі і беларускія ўлады і прапагандысты называюць поўнамаштабную агрэсію РФ супраць Украіны. — “Позірк”.), я быў прыхільнікам таго, каб нашых урачоў (і не толькі вайскоўцаў) акунуць у тую рэальнасць, якая там адбываецца. А рэальнасць часам жудасная”.
Лукашэнка звярнуў увагу на працу беларускіх урачоў, якія аказвалі дапамогу параненым падчас абменаў ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай: “Калі пачаліся гэтыя абмены, асабліва мы накіроўвалі на поўдзень краіны — у раённыя бальніцы і гомельскую бальніцу. Я тады патрабаваў ад міністра аховы здароўя, каб больш нашы ўрачы бачылі, што адбываецца”.
Беларускія ўрачы добра паказалі сябе ў лячэнні самых складаных пацыентаў, лічыць спікер: “Нашы ўрачы малайцы, яны ўсіх выратавалі. Тым больш, у некаторых заражэнні былі ўжо вельмі сур’ёзныя, без рук, без ног людзі”.
“А ўвогуле, вы малайцы. Я часта, калі размаўляю з цывільнымі — кіраўнікамі цэнтраў, бальніц, — кажу ім: “Ідзіце, вучыцеся ў вайскоўцаў”. Людзі кажуць, што ўзровень вельмі прыстойны”, — сказаў Лукашэнка.
2 кастрычніка 2025 года паведамлялася, што ўлады Ленінградскай вобласці (РФ) і Беларусі дамовіліся пра стварэнне “пастаяннай праграмы рэабілітацыі байцоў СВА”. Дамоўленасць была дасягнутая падчас візіту ў Беларусь дырэктара Усевалажскага мультыцэнтра сацыяльнай і працоўнай інтэграцыі Ірыны Драздзенка.
Летась 30 верасня аб’яднанне BelPol паведаміла, што санаторый “Беларусь” у Сочы (РФ), які належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, “даўно і рэгулярна” абслугоўвае расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны.
24 лютага 2022 года Расія распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак журналістаў-расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы зараз актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 22 студзеня — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка



