Мінск 15:06

Колькасць ахвяр пажараў з пачатку 2026 года набліжаецца да 100

Ілюстрацыя: Raquel Raclette / unsplash.com

23 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6 гадзін 22 студзеня да 6 гадзін 23 студзеня 2026 года) на пажарах у Беларусі загінула тры чалавекі, сведчаць аператыўныя звесткі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Пажары са смяротным зыходам здарыліся ў Мядзелі і Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, а таксама ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Ахвяры — мужчыны 1964 і 1974 гадоў нараджэння і жанчына 1985 г.н.

З пачатку 2026 года на пажарах загінула 94 чалавекі — роўна ў 2 разы больш, чым за аналагічны леташні перыяд (47).

Колькасць пажараў у гадавым вымярэнні вырасла ў 1,92 раза (з 371 да 712), траўмаваных на іх — у 1,76 раза (з 29 да 51), выратаваных — у 1,5 раза (з 30 да 45).

Падзяліцца: