Накіравана ў суд справа мінскай пары, у якой выяўлена 1,7 кг наркотыкаў
23 студзеня, Позірк. Пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 36-гадовага і 44-гадовай жыхароў сталіцы, паведамляе Генеральная пракуратура.
Затрыманым інкрымінуюцца незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне і перавозка асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, здзейсненыя групай асоб.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, “у кастрычніку 2025 года абвінавачаныя, знаходзячыся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, уладкаваліся на працу закладчыкамі ў інтэрнэт-краму па продажу наркотыкаў”.
Праз месяц яны былі затрыманыя. Падчас асабістага вобшуку ў фігурантаў выяўлена і канфіскавана “рэчыва агульнай масай больш за 980 г, якое змяшчае ў сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — мефедрон”.
Акрамя таго, па месцы іх пражывання канфіскавана “звыш 740 г рэчыва, якое змяшчае ў сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — альфа-PVP”.
Абраную раней у дачыненні да абвінавачаных меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту пракурор пакінуў без змен.
За першую палову 2025 года колькасць асуджаных па “антынаркатычных” артыкулах Крымінальнага кодэкса (327–332) павялічылася на 2,9% у параўнанні з адпаведным перыядам папярэдняга года, вынікае з даных Вярхоўнага суда.
У студзені — чэрвені за ўчыненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, асуджана 1.092 чалавекі, за першую палову 2024-га — 1.061.
З гэтай колькасці паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) асуджана 1.005 чалавек, або 92% (за той жа перыяд папярэдняга года — 1.011, або 95,3%).
Паводле першай часткі згаданага артыкула вінаватымі прызнана 645 асоб (64,2% асуджаных паводле арт. 328). З іх да абмежавання волі прыгаворана 442, да пазбаўлення волі — 79, арышту — 34, аштрафавана — тры.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінскай вобласці летась год раскрыта пяць забойстваў, учыненых з 1999-га па 2014-ы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
