У 163-ю гадавіну пачатку Студзеньскага паўстання прэзідэнт Польшчы згадаў пра свабодны беларускі народ

24 студзеня, Позірк. “Мы вельмі шануем нашу свабоду, незалежнасць і суверэнітэт і ніколі іх не аддамо, бо менавіта за гэта таксама гінулі ўдзельнікі Студзеньскага паўстання”, — заявіў прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі 24 студзеня ля Варшаўскай цытадэлі на цырымоніі, прысвечанай 163-й гадавіне пачатку паўстання 1863–1864 гадоў.
На запрашэнне польскіх уладаў у мерапрыемстве ўзялі ўдзел прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа з жонкай, амбасадар Украіны Васіль Боднар, а таксама прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл — кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святлана Ціханоўская, яе намеснік у АПК, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан, а таксама ветэран палка імя Кастуся Каліноўскага, што ваюе ва Украіне.
Паводле слоў Наўроцкага, якія прыводзіць яго канцылярыя, Студзеньскае паўстанне было “парывам годнасці і імкнення будаваць незалежнасць”. Паўстанцы, заявіў польскі прэзідэнт, вырашыліся на барацьбу, бо “памяталі, што Рэч Паспалітая была Рэспублікай Абодвух Народаў, а значыць, домам для палякаў, літоўцаў і русінаў, агульным домам; толькі такую ідэю яны ведалі”.
Наўроцкі звярнуў увагу на цяперашнюю геапалітычную сітуацыю, згадаўшы пра Расію, якая падзяляе народы ў рэгіёне.
“Мы стаім перад часам, калі імперыя контратакуе, і гэта ўжо не Аляксандр I, не Аляксандр II, не цар Мікалай і не Іосіф Сталін. Гэта Уладзімір Пуцін, — заявіў ён. — Гэта іншая Расія, але ў сваіх дзеяннях яна ўсё тая ж — забівае людзей ва Украіне, дэстабілізуе сітуацыю ў нашым рэгіёне і дагэтуль не можа ўявіць сабе іншы спосаб вядзення міжнародных стасункаў, акрамя як падзяляць народы і змагацца за тое, каб мы апынуліся пад яе дамінаваннем любым спосабам”.
“Імперыі руйнуюцца, а свабода застаецца і заўсёды пераможа. Няхай дабраславіць Бог свабодную і незалежную Польшчу, хай дабраславіць Бог свабодную Літву, хай дабраславіць Бог свабодную Украіну і свабодны беларускі народ”, — сказаў Наўроцкі.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



