Валанцёрскі цэнтр “Сустрэча” атрымаў месца для стварэння ў Кіеве “Беларускага пункту нязломнасці”, просіць дапамогі

24 студзеня, Позірк. Валанцёрскі цэнтр “Сустрэча” атрымаў месца для стварэння ў Кіеве “Беларускага пункту нязломнасці” — адмыслова абсталяванай лакацыі з магчымасцю абагрэцца і атрымаць базавую дапамогу ў сітуацыі адключэння святла і цяпла, вынікае з паведамлення прадстаўніцы аб’яднання Алены Жаркевіч.
“Гэта значыць — можна і трэба рабіць, — напісала яна на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, звяртаючыся да беларусаў, што жывуць ва ўкраінскай сталіцы. — Цяпер нам патрэбна ваша прысутнасць. Не грошы. Людзі. Руки. Машыны. І добры настрой”.
“Нам трэба некалькі машын, каб прывезці абсталяванне; людзі, каб разам усталяваць намёт, падключыць генератар, паставіць цеплавую пушку і проста зрабіць усё па-чалавечы. Гэта не “чыйсьці праект”. Гэта наш супольны ўчынак — для Кіева, для людзей, для Украіны. Так беларусы могуць і павінны быць побач: не словамі, а справамі”, — адзначыла Жаркевіч.
Прадстаўніца цэнтра заклікала далучацца да агульнай справы людзей, якія маюць аўтамабілі, “рукі або проста жаданне дапамагчы”.
Заклік далучыцца да стварэння “Беларускага пункту нязламнасці” ўпершыню з’явіўся ў тэлеграм-канале арганізацыі ў сярэдзіне студзеня.
“Увесь свет ведае, які зараз ва Украіне цяжкі час, і ў прыватнасці ў Кіеве: мароз, абстрэлы, электраэнегрія па пару гадзін на дзень, — гаварылася ў паведамленні. — Людзі застаюцца без цяпла, без святла, кутаюцца ў тры коўдры, каб зусім не змерзнуць у хаце, калі на вуліцы -16, а батарэі — халодныя. Часта няма магчымасці нават нармалёва падзарадзіць тэлефон. Карацей, людзі зараз засталіся без рэчаў, якія ў звычайны дзень нават не заўважаеш”.
“Мы ў “Сустрэчы” хочам зрабіць сваю версію таго, што ва Украіне называюць “центром незламності”. Месца, куды можна прыйсці, каб сагрэцца, падзарадзіць тэлефон і выпіць гарбаты. Як звычайна: ідэя з’явілася — і мы хочам рабіць гэта адразу. З месцам і часам вызначымся, калі ўсё будзе больш-меньш падрыхтавана”, — адзначыла арганізацыя.
Ініцыятары праекта паведамілі, што для пункту ім патрэбныя цеплавая гармата; намёт ці шацёр; генератар; падаўжальнікі, перахаднікі, разетачныя блокі; паўэрбанкі; тэрмапот ды інш.
У паведамленні пазначаныя рахункі для ахвяраванняў.
Летась у лістападзе Міністэрства ўнутраных спраў прызнала “Сустрэчу” “экстрэмісцкім фарміраваннем”.



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
