Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Анонсы падзей на 25 студзеня — 30 красавіка 2026 года
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

25 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі — з 6:00 24 студзеня да 6:00 25 студзеня — на пажарах у Беларусі загінула пяць чалавек, сведчаць даныя на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Чатыры чалавекі сталі ахвярамі агню ў Магілёўскай вобласці (у Кіраўскім раёне — два, Шклоўскім і Бялыніцкім — па адным), адзін — у Буда-Кашалёўскім раёне (Гомельская вобласць).
З пачатку года ў краіне здарыліся 773 пажары — у 1,94 раза больш, чым за той жа перыяд 2025-га (398); на іх загінуў 101 чалавек (у 1,98 раза больш; 51); траўмаваны 61 чалавек (1,91 раза; 32); выратаваныя — 49 (1,53 раза; 32).
Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю