Літва не аднавіла ў поўным аб’ёме пропуск грузавікоў на мяжы з Беларуссю — ДПК

25 студзеня, Позірк. Літва не аднавіла афармленне грузавых аўтамабіляў у пунктах пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі), паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК).
Са спасылкай на інфармацыю, размешчаную на сайце літоўскай мытні, памежнае ведамства ўказвае, што сістэма пропуску павінна была запрацаваць 24 студзеня ў 20:00.
“Разам з тым з пункта пропуску Беняконі з учорашніх 15:00 па цяперашні час літоўскія кантралюючыя службы не прынялі ніводнага аўто. У электроннай чарзе на выезд цяпер зарэгістравана 45 транспартных сродкаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
З пункта пропуску Каменны Лог “прымаюць транспарт часткова і афармляюць у ручным рэжыме”, адзначае ДПК. “За апошнія суткі тут мяжу перасекла ў абодвух напрамках 40 грузавікоў, у асноўным, парожніх. Выезду з Беларусі чакае 140 транспартных сродкаў”, — удакладняе камітэт.
Пры гэтым афармленне легкавога транспарту і аўтобусаў ажыццяўляецца “ў штатным рэжыме”.
24 студзеня ДПК паведаміў, што праз праблемы ў працы праграмнага забеспячэння мытных баз Літва прыпыніла ўезд фур праз пункт пропуску Мядзінінкай. “Папярэдне, рух адновіцца не раней за 20:00, — гаварылася ў паведамленні. — Афармленне легкавога транспарту і аўтобусаў працягваецца ў штатным рэжыме”.
Дзяржпагранкамітэт рэкамендаваў грузаперавозчыкам “улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак у Літву” і сачыць за становішчам перад беларускімі пунктамі пропуску на інфармацыйным партале ведамства.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 25 студзеня — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе Беларусь закупіла ў Грузіі ў 31 раз больш бульбы, чым у 2024-м — статыстыка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

