Ціханоўская ў гадавіну выбараў-2025: Дыктатар не набыў ніякай легітымнасці

26 студзеня, Позірк. 26 студзеня 2025 года “беларусы па ўсім свеце згуртаваліся супраць фіктыўных “выбараў” рэжыму”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў гадавіну працэдуры, якую ўлады ў Мінску называюць “прэзідэнцкімі выбарамі”.
“Буйныя акцыі прайшлі ў многіх краінах, і дэмакратычны свет выразна асудзіў гэты фарс, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. — Дыктатар не набыў ніякай легітымнасці; ён толькі даказаў сілу нашага адзінства дзеля свабоды”.
Паводле афіцыйных даных, Аляксандр Лукашэнка “атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбараў”, набраўшы 86,82% галасоў.
Па выніках таго мерапрыемства кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” канстатавала, што “выбары прэзідэнта не адпавядалі міжнародным стандартам” і “суправаджаліся шматлікімі парушэннямі выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь”.
Дэмакратычныя краіны не прызналі вынікі электаральнай працэдуры, а Аляксандра Лукашэнку — легітымным прэзідэнтам Беларусі. Выключэннем сталі Злучаныя Штаты Амерыкі. Неаднаразовыя публічныя кантакты адміністрацыі Дональда Трампа з рэжымам у Мінску на працягу 2025 года, а таксама прамыя звароты амерыканскага лідара да Лукашэнкі як да прэзідэнта Беларусі дазваляюць зрабіць выснову, што ЗША прызнаюць яго легітымнасць.
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ снежні 2025 года намінальны сярэдні заробак вырас на 15% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНовы амбасадар Беларусі ў РФ Селіверстаў: Дынаміка рэалізацыі сумесных праектаў не надта высокаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



