Экс-кіраўнік партыі “Зялёныя” стаў дарадцам Ціханоўскай па пытаннях экалогіі

26 студзеня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская прызначыла сваім дарадцам па пытаннях экалогіі экс-кіраўніка Беларускай партыі “Зялёныя” (дэ-юрэ ліквідаваная ўладамі ў Мінску), былога палітвязня Дзмітрыя Кучука.
Паводле інфармацыі прэс-службы палітыка, у функцыянал дарадцы ўвойдуць “распрацоўка пазіцый офіса па пытаннях экалогіі, развіццё супрацы з беларускімі і міжнароднымі зялёнымі арганізацыямі, каардынацыя мерапрыемстваў да 40-годдзя Чарнобыльскай катастрофы, у тым ліку правядзенне Чарнобыльскага шляху”.
Кучук таксама будзе ўдзельнічаць у падрыхтоўцы “рэформаў і заканадаўчых ініцыятыў для новай Беларусі”. Ён будзе працаваць па-за штатам.
Паводле слоў Ціханоўскай, падрыхтоўка мерапрыемстваў з нагоды 40-годдзя катастрофы на ЧАЭС — гэта “актуальна і ў кантэксце вайны, і ядзерных пагроз, і верагоднай пабудовы новага блока АЭС”.
Палітык лічыць, што досвед і прафесіяналізм новага дарадцы дапамогуць “прасоўваць ідэі ўстойлівага экалагічнага развіцця, а таксама ўмацаваць стасункі з грамадзянскай супольнасцю”.
Дзмітрый Кучук быў прыгавораны да шасці гадоў пазбаўлення волі напрыканцы снежня 2024 года. Абвінавачваўся паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса.
Партыйны лідар быў затрыманы 16 лютага 2024 года па дарозе да амбасады РФ у Мінску, каля якога хацеў ускласці кветкі і запаліць лампадкі ў памяць пра расійскага палітыка Аляксея Навальнага, што памёр у калоніі.
Быў вызвалены 11 верасня 2025 года і разам з іншымі экс-палітвязнямі гвалтоўна вывезены ў Літву.
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ снежні 2025 года намінальны сярэдні заробак вырас на 15% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНовы амбасадар Беларусі ў РФ Селіверстаў: Дынаміка рэалізацыі сумесных праектаў не надта высокаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



