У Кангрэсе ЗША пройдуць слуханні па правах чалавека ў Беларусі

28 студзеня, Позірк. Слуханні, прысвечаныя сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, запланаваныя на 3 лютага ў Камісіі правоў чалавека Тома Лантаса ў Кангрэсе ЗША.
Як вынікае з інфармацыі на сайце камісіі, на слуханнях у якасці сведак выступяць былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі, дыпламатычны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і кіраўнік літоўскага офіса праваабарончай арганізацыі Freedom House Віціс Юрконіс.
Адзначаецца, што сведкі “абмяркуюць парушэнні правоў чалавека ўрадам Беларусі, рэакцыю ўрада ЗША, а таксама прадставяць рэкамендацыі для Кангрэса“.
Слуханні пройдуць у вочным фармаце і будуць адкрытыя для членаў і супрацоўнікаў Кангрэса, зацікаўленай грамадскасці і СМІ, іх прамая трансляцыя будзе даступная на сайце камісіі.
Камісія па правах чалавека Тома Лантаса (Tom Lantos Human Rights Commission) — двухпартыйная камісія па правах чалавека пры Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Лантас быў кангрэсменам-дэмакратам, які перажыў Халакост, і адным з самых вядомых абаронцаў правоў чалавека ў Кангрэсе.
Камісія сочыць за сітуацыяй з правамі чалавека ў розных краінах, праводзіць адпаведныя слуханні і брыфінгі, дае рэкамендацыі амерыканскім заканадаўцам і ўрадавым структурам.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэкордную для 2026 года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВосьмы дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка



