На 10 сутак арыштаваны жыхар Мінска, які ўдарыў свайго 9-гадовага сына

29 студзеня, Позірк. Жыхар Мінска, які ўдарыў свайго 9-гадовага сына, арыштаваны на 10 сутак на падставе рашэння суда Маскоўскага раёна сталіцы, паведамляе Генеральная пракуратура са спасылкай на прэс-службу мінскай пракуратуры.
Мужчыну паставілі ў віну ч. 2 арт. 10.1 КаАП (наўмыснае нанясенне цялеснага пашкоджання ды іншыя гвалтоўныя дзеянні або парушэнне ахоўнага прадпісання). Паведамляецца, што 23 кастрычніка 2025 года бацька “падчас падрыхтоўкі хатняга задання” з сынам раззлаваўся на таго і “даў у патыліцу”. Хлопчык стукнуўся тварам аб кнігу — на твары ўтварылася гематома.
Летась 23 кастрычніка паведамлялася, што ў дачыненні да 38-гадовага жыхара Гродна ўзбуджаная крымінальная справа паводле арт. 153 КК (наўмыснае нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання) — за збіццё ўласнага сына.
Паводле інфармацыі абласной пракуратуры, 4 верасня 2025 года кіраўніцтва адной з гарадскіх школ паведаміла ў АУС адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна, што на целе вучня выяўленыя пашкоджанні, праз дрэннае самаадчуванне ён шпіталізаваны ў Гродзенскі абласны дзіцячы шпіталь.
Высветлілася, што ўвечары 3 верасня дома бацька не менш за 10 разоў ударыў 14-гадовага сына кулаком па галаве і целе — праз “дрэнныя паводзіны” хлопчыка ў школе.
2 кастрычніка паведамлялася, што сем бацькоў прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за фізічнае пакаранне дзяцей ад пачатку 2025 года ў Брэсцкай вобласці.
Як і ў выпадку ў Гродне, дзеці прызнаваліся асобамі, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы (СНС).
Сістэма дзяржаўнай абароны і кантролю за дзецьмі ў Беларусі ўспрымаецца грамадскасцю неадназначна.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаПры ўстойлівым курсе рубля цэны на аўтамабілі будуць стабільныя прынамсі ў першым паўгоддзі — прагноз БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства



