Упершыню за восем гадоў тэмпература паветра ў Беларусі апусцілася ніжэй за 30 градусаў марозу; зафіксавана пяць рэкордаў холаду

2 лютага, Позірк. У ноч на 2 лютага тэмпература паветра ў Беларусі апусцілася ніжэй за 30 градусаў марозу. Гэта адбылося ўпершыню за апошнія восем гадоў, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
Такая тэмпература зафіксавана на метэастанцыі “Палеская“ ў Лунінецкім раёне (-31,1) і ў Жыткавічах (-30,2).
Папярэдні раз халадней за -30 градусаў было 27 лютага 2018 года ў Клічаве (-30,4), а ніжэй за цяперашнія мінімумы — у студзені 2017 года (да -34,4 градуса 7 студзеня ў Езярышчы).
Мінулай ноччу перапісана пяць лакальных антырэкордаў, усе яны трымаліся з 2012 года: на “Палескай“ (-31,1 супраць -27,8), у Ганцавічах (-28,9 супраць -27,4), Ашмянах (-27,8 супраць -27,7), Стоўбцах (-26,9 супраць -25,1) і Высокім (-24,2 супраць -23,8).
Размеркаванне тэмператур было нехарактэрным для зімовага перыяду: цяплей было не толькі на паўднёвым захадзе (-22,1 у Брэсце, -22,8 У Кобрыне), але і на паўночным усходзе — у Расонах (-22,2), Езярышчы (-22,4) і Віцебску (таксама -22,4); халадней за ўсё — у цэнтры (-28,5 у Мінску), на паўночным захадзе (-29,5 у Іўі) і поўдні (паказчыкі прыведзеныя вышэй).
Гістарычны антырэкорд ночы выстаяў (-33,4 градуса ў Гродне ў 1970 годзе).
Прагноз Белгідрамета на ноч быў ад 25 да 30 градусаў ніжэй за нуль на большай частцы тэрыторыі і да 31-33 градусаў — месцамі.
У ноч на 3 лютага сіноптыкі чакаюць ад 25 да 30, на 4-е — ад 16 на паўднёвым захадзе да 27 па ўсходзе, пры праясненнях да 30.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені краіны ЕС зафіксавалі найменшы ад пачатку 2023 года месячны лік спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля ў 2025 годзе павялічыўся на 15,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Беларусі звольнена на 1,9% працаўнікоў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка



