У Расіі знішчана 40,8 т увезеных з Беларусі польскіх і нідэрландскіх груш

7 лютага, Позірк. 40,8 тоны ўвезеных з тэрыторыі Беларусі груш знішчана 4–5 лютага на палігоне ў Пскоўскай вобласці Расіі, паведамляе Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Паводле інфармацыі ведамства, садавіну ўтылізавалі ў адпаведнасці з указам Уладзіміра Пуціна № 391 ад 29 ліпеня 2015 года, згодна з якім у РФ забараняецца ўвозіць харчаванне, вырабленае ў краінах, што ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да расійскіх юрыдычных і фізічных асоб. Такая прадукцыя мае быць знішчаная.
Заяўляецца, што грушы былі дастаўленыя ў Пскоўскую вобласць РФ з беларускай тэрыторыі двума грузавікамі ў абыход фітасанітарных пастоў і без неабходных суправаджальных дакументаў.
На скрынях з садавінай былі этыкеткі з пазначэннем краін паходжання — Польшча і Нідэрланды. З апублікаванай ведамствам фатаграфіі вынікае, што імпарцёрам прадукцыі ёсць беларускае ТАА “ФрутаБаскет”.
Транспартныя сродкі перададзеныя супрацоўнікам Рассельгаснагляду для “правядзення мерапрыемстваў у рамках ускладзеных паўнамоцтваў”, гаворыцца ў паведамленні.
Некалькімі днямі раней Рассельгаснагляд паведаміў пра знішчэнне ў перыяд з 21 студзеня па 3 лютага на палігоне ў Пскоўскай вобласці 79,6 т польскіх груш. На тэрыторыю краіны прадукцыя трапіла ў чатырох грузавіках з Беларусі — таксама ў абыход фітасанітарных пастоў і без неабходных дакументаў.
Такім чынам, ад пачатку 2026 года ў РФ знішчана ўжо 120,4 т гэтай садавіны, прывезенай з беларускай тэрыторыі.
Пра спыненне пастаўкі ў РФ буйных партый груш і корму для жывёл 4 лютага паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.
“У першым выпадку гомельскія мытнікі спынілі ў Добрушскім раёне два беларускія грузавікі, у якіх без неабходных таварасуправаджальных дакументаў, у тым ліку сертыфікатаў, што пацвярджаюць бяспеку прадукцыі, перамяшчалі 40 тон груш. Агульны кошт садавіны, якая незаконна вывозілася, склала каля 270 тыс. рублёў”, — заявіла беларускае мытнае ведамства.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
