МАЗ просіць Мінпрам накіраваць амаль 400 работнікаў для выканання плана — BelPol

10 лютага, Позірк. Пра сур’ёзны кадравы дэфіцыт на Мінскім аўтамабільным заводзе заявіла 10 лютага аб’яднанне BelPol.
Арганізацыя апублікавала датаваны 28 студзеня ліст, што трапіў у яе распараджэнне, у якім генеральны дырэктар ААТ “МАЗ” — кіроўнай кампаніі холдынгу “БЕЛАВТОМАЗ” Валерый Іванковіч просіць міністра прамысловасці Андрэя Кузняцова накіраваць яму 397 работнікаў прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама.
Згодна з дакументам, спецыялісты неабходныя для таго, каб аўтобусны і тэрмамеханічны заводы холдынгу выканалі вытворчы план на першы квартал 2026 года.
З ліста вынікае, што больш за палову ўсіх работнікаў, якіх не стае (166), — слесары механазборачных работ. Усяго патрабуюцца работнікі па 28 спецыяльнасцях.
Адметна, што на сайце ААТ “МАЗ” размешчаная інфармацыя пра 49 вакансій.
Паводле даных Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей жніўня 2020 года. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называла меншую лічбу — 100 тыс. Згодна з апошняй справаздачай Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ААН, у 2024 годзе за мяжой пражывала 790,2 тыс. беларускіх грамадзян.
Дэфіцыт працоўных рук у Беларусі з’яўляецца “доўгачасовым і стратэгічным выклікам як у колькасным, так і ў якасным аспектах”, заявіла ў траўні 2025 года намесніца міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч. Яна перакананая, што на першым месцы паводле актуальнасці для Беларусі мае стаяць “задача не прыцягнення новых працоўных рэсурсаў здалёк”, а ўтрыманне сваіх кадраў, а яшчэ лепш — “вяртанне грамадзян, якія мігравалі”.
У 2025 годзе колькасць звольненых у Беларусі работнікаў перавысіла колькасць найманых на 1,9% (768.633 супраць 754.081), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Пры гэтым у снежні 2025 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 164,2 тыс. чалавек — на 10 тыс. больш, чым у лістападзе (4 млн 154,2 тыс.; +0,24%).



- ГрамадстваУ красавіку на метэастанцыях Беларусі зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў — у 45 разоў менш, чым у сакавікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале аб’ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў скараціўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі да 11,25% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
