Ціханоўская абмеркавала з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека працэс вызвалення палітвязняў

14 лютага, Позірк. Працэс вызвалення палітвязняў абмеркавала з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Сустрэча адбылася 14 лютага ў Мюнхене, дзе зараз праходзіць канферэнцыя па бяспецы, вынікае з паведамлення прэс-службы палітыка.
Адзначаецца, што бакі таксама абмеркавалі “гуманітарны трэк ЗША”, “стан вызваленых пасля турмаў і патрэбы рэпрэсаваных”.
“Гуманітарныя намаганні Злучаных Штатаў неабходна падтрымліваць і працягваць, але пры гэтым важна дамагацца сістэмнай змены палітыкі рэжыму [Аляксандра Лукашэнкі]”, — заявіла Ціханоўская.
Палітык звярнула ўвагу суразмоўцы на “прымусовую дэпартацыю, якую часта зазнаюць вызваленыя з турмаў”. Многіх з іх “пазбаўляюць дакументаў і магчымасці вярнуцца дадому”, падкрэсліла яна.
Вызваленыя, адзначыла палітык, таксама “сутыкаюцца з пагрозай паўторнага пераследу”. Паводле слоў дэмлідара, міжнародная супольнасць мае дамагацца “не толькі вызвалення людзей, але і поўнага спынення рэпрэсій”.
Паведамляецца, што бакі таксама абмеркавалі “камунікацыю ААН з Мінскам па пытанні вызвалення палітвязняў” і магчымы візіт Цюрка ў Беларусь.
16 лютага 2025 года — таксама на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы — Ціханоўская і Цюрк ужо абмяркоўвалі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі.
Праз дзесяць дзён пасля таго, 26 лютага, з Цюркам сустрэўся міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў — у Жэневе (Швейцарыя). Беларускі чыноўнік запрасіў вярхоўнага камісара ААН наведаць Беларусь, каб “асабіста азнаёміцца з рэальнай сітуацый з правамі чалавека ў краіне”.
На чарговай сустрэчы з Цюркам — на палях канферэнцыі Helsinki+50 у Фінляндыі (форум і спадарожныя мерапрыемствы прайшлі 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 года) — Ціханоўская адзначыла, што мэтай візіту прадстаўніка ААН “мусіла б стаць вызваленне палітвязняў”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



