Суд не задаволіў скаргу прыгаворанага да 10 гадоў зняволення віноўніку аўтааварыі з чатырма загінулымі

20 лютага, Позірк. Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда не задаволіла скаргу і пакінула без зменаў прыгавор 26-гадоваму віноўніку дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога летась улетку загінула чатыры чалавекі.
Генеральная пракуратура паведаміла 20 лютага, што бок абароны сцвярджаў пра “празмерную суровасць пакарання” і прасіў “знізіць тэрмін пазбаўлення волі”. У сваю чаргу пракурор настойваў на “справядлівасці прызначанага абвінавачанаму пакарання”.
11 снежня 2025 года суд Мінскага раёна прыгаварыў мужчыну да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама на 8 гадоў пазбавіў права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі.
ДТЗ адбылося 28 чэрвеня 2025 года ў Мінскім раёне. Як паведамляў Следчы камітэт, абвінавачаны ў момант аварыі рухаўся з хуткасцю 182 кіламетры на гадзіну (пры максімальна дапушчальнай — 90 км/г). Акрамя таго, паводле інфармацыі ведамства, канцэнтрацыя этылавага спірту ў крыві мужчыны перавышала 2,7 праміле.
“Паблізу в. Каралёў Стан Мінскага раёна ён здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем таксі, што рухаўся ў тым жа кірунку, які ад удару адкінула ў дарожную агароджу”, — гаварылася ў паведамленні СК.
У выніку аварыі загінула чатыры пасажыры таксі: 75-гадовая жанчына, яе 43-гадовая дачка і дзве ўнучкі (7 і 13 гадоў). Сям’я з РФ ехала ў аэрапорт. Кіроўца аўтамабіля таксі “Шкода” атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 6,1% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Навіны ГерманііАд злачынстваў на вакзалах і ў цягніках на тэрыторыі Германіі за апошнія два гады пацярпела 66 беларускіх грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



