Па факце траўмавання дзіцяці ва Уздзенскім раёне адкрыта крымінальная справа

22 лютага, Позірк. Па факце сур’ёзнага траўмавання 9-гадовага хлопчыка ва Уздзенскім раёне (Мінская вобласць) узбуджаная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло да нанясення цяжкага цялеснага пашкоджання), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, інцыдэнт адбыўся ўдзень 21 лютага на вул. Цэнтральнай у в. Падсацкія. Дзіця каталася з горкі ў лесапаласе побач з сямейным лецішчам.
“Спуск перасякаў прасёлкавую дарогу, — адзначае СК. — У момант чарговага з’езда хлопчык сутыкнуўся з заднім колам паштовага аўтамабіля “УАЗ”, які праязджаў па дарозе. Дзіця атрымала сур’ёзныя траўмы галавы і было экстрана дастаўленае ў бальніцу”.
Следчы разам са спецыялістамі Дзяржкамітэта судовых экспертыз агледзеў месца здарэння, зафіксаваў следавую карціну. Спуск, як паведамляецца, “не быў падрыхтаваны для зімовых забаў”.
Пра шпіталізацыю 9-гадовага дзіцяці, якое атрымала траўму падчас катання на цюбінгу ў выніку сутыкнення з аўтамабілем, напярэдадні паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Заяўлялася, што хлопчык шпіталізаваны ў сталічны РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі.

- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць парушальнікаў мяжы ЕС з боку Беларусі ўзрастае — за дзве дэкады лютага спынена больш спробаў, чым за ўвесь студзень (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

