Прамысловасць Беларусі скараціла спажыванне электрычнасці дзяржаўнага манапаліста

22 лютага, Позірк. “Белэнерга” ў 2025 годзе паставіла прамысловым спажыўцам 16 млрд 331,72 млн кілават-гадзін электраэнергіі — на 4,6% менш, чым у 2024-м (17 млрд 124,86 млн кВт·г), сведчаць даныя на сайце вытворчага аб’яднання.
Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што аб’ём электраэнергіі, атрыманай прамысловасцю летась ад крыніц дзяржаўнага манапаліста ў сферы перадачы і продажу энергіі, на 1,2% менш, чым было ў 2023-м (16 млрд 523,59 млн кВт·г), на 6,2% больш, чым у 2022-м (15 млрд 383,49 млн), і на 2,5% менш, чым у 2021-м (16 млрд 750,38 млн).
У сваю чаргу непрамысловы сегмент у 2025 годзе павялічыў спажыванне электрычнасці “Белэнерга” да 6 млрд 104,71 млн кВт·г, або на 6,3% да 2024-га (5 млрд 741,76 млн). У параўнанні з 2023 годам спажыванне вырасла на 18,6% (тады было 5 млрд 145,67 млн), 2022-м — на 37,3% (4 млрд 446,68 млн), 2021-м — на 37,6% (4 млрд 436,38 млн).
Насельніцтва летась спажыла 8 млрд 239,43 млн кВт·г электрычнасці ад крыніц “Белэнерга” — на 6,5% больш, чым у 2024-м (7 млрд 737,93 млн), на 12,3% больш, чым у 2023-м (7 млрд 335,46 млн), на 13,7% больш, чым у 2022-м (7 млрд 247,03 млн), і на 16% больш, чым у 2021-м (7 млрд 105,75 млн).
Не так хутка, але ўстойліва з году ў год расце спажыванне электраэнергіі ад гэтых крыніц з боку сельскай гаспадаркі. У 2025 годзе гэта катэгорыя атрымала 1 млрд 553,28 млн кВт·г — на 0,7% больш у параўнанні з 2024-м (1 млрд 542,38 млн), на 2,5% — з 2023-м (1 млрд 516,18 млн), на 5,2% — з 2022-м (1 млрд 476 млн), і на 6,7% — з 2021-м (1 млрд 456,15 млн).
Электраспажыванне гарадскім транспартам за год вырасла да 256,88 млн кВт·г — +2,6% да 2024-га (250,41 млн), +1,4% — да 2023-га (253,42 млн), +0,2% — да 2022-га (256,47 млн), але -3,3% да 2021-га (265,67 млн).
Адметна, што спажыванне з боку чыгуначнага транспарту скарацілася да 441,65 млн кВт·г — на 0,4% да 2024 года, калі было 443,52 млн. У параўнанні з 2023-м спажыта на 0,2% больш электраэнергіі (440,72 млн), з 2022-м — на 5,5% менш (467,21 млн), з 2021-м — на 13,6% менш (511,45 млн).
У цэлым канчатковыя спажыўцы атрымалі ад “Белэнерга” ў 2025 годзе 32 млрд 927,67 млн кВт·г электраэнергіі — на 0,3% больш, чым у 2024-м (32 млрд 840,86 млн), на 5,5% больш, чым у 2023-м (31 млрд 215,04 млн), на 12,5% больш, чым у 2022-м (29 млрд 276,88 млн), і на 7,9% больш, чым у 2021-м (30 млрд 525,78 млн).
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць парушальнікаў мяжы ЕС з боку Беларусі ўзрастае (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



