Мінск 10:53

Праз няспраўнасць цеплавоза спыняўся цягнік з Брэста ў Полацк — 16-гадзінны маршрут павялічыўся на 80 хвілін

Ілюстрацыйнае фота: БЧ

23 лютага, Позірк. Цягнік № 606, які выехаў з Брэста 22 лютага ў 17:22 і мусіў прыбыць у Полацк 23 лютага ў 9:32, праз няспраўнасць цеплавоза быў спынены ў Копысі Аршанскага раёна (апошнія два пункты — у Віцебскай вобласці).

Паводле інфармацыі прэс-службы Беларускай чыгункі (БЧ), “для арганізацыі дастаўкі пасажыраў на станцыю быў накіраваны дапаможны лакаматыў”.

Паведамляецца, што цягнік выправіўся з Копысі ў 6:44, затрымка — 1 гадзіна 20 хвілін. Такім чынам, маршрут, які звычайна займае 16 гадзін 10 хвілін, павялічваецца да 17 гадзін 30 хвілін.

Чыгуначнікі, як запэўнівае БЧ, “робяць усе магчымыя захады”, каб скараціць час спазнення.

Падзяліцца: