Султан Амана распарадзіўся заснаваць амбасаду ў Беларусі

22 лютага, Позірк. Заснаваць амбасаду ў Беларусі распарадзіўся султан Амана Хайсам бін Тарык аль Саід.
У датаваным 22 лютага ўказе, тэкст якога апублікаваны на decree.om (прыватны агрэгатар афіцыйнай інфармацыі), манарх адзначыў, што амбасада султанату засноўваецца з меркаванняў “грамадскіх інтарэсаў”.
Тэрміны адкрыцця дыпламатычнага прадстаўніцтва ва ўказе не вызначаныя. З улікам таго, што ў дакуменце ўтрымліваюцца спасылкі на ўказ “Аб вызначэнні паўнамоцтваў Міністэрства замежных спраў” і закон “Аб дыпламатычнай і консульскай службе”, можна меркаваць, што пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі МЗС. Аманскае знешнепалітычнае ведамства пакуль ніякіх тлумачэнняў на гэты конт не рабіла.
12 лютага Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову № 74, у адпаведнасці з якой беларуская амбасада ў Амане мае быць адкрытая да 1 студзеня 2027 года.
Улады ў Мінску чакаюць, што пастаянная дыпламатычная прысутнасць Беларусі ў гэтай краіне на Аравійскім паўвостраве дасць магчымасць “значна падвысіць эфектыўнасць працы па развіцці палітычных, гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязей, практычным вывучэнні магчымасцяў прамысловай кааперацыі і сумесным асваенні новых рынкаў; умацаваць пазіцыі Беларусі на аманскім кірунку, а таксама знайсці новыя выхады на краіны Афрыкі і Емен”.
Аляксандр Лукашэнка апошні раз наведваў Аман напрыканцы лістапада — на пачатку снежня 2025 года (да і пасля візіту ў Алжыр).
27 студзеня 2026-га палітык падпісаў закон, які ратыфікуе пагадненне паміж урадамі дзвюх краін пра ўзаемнае скасаванне віз.
Як адзначаў “Позірк“, дакумент вызначае, што беларусы могуць уязджаць у Аман, а аманцы — у Беларусь на падставе нацыянальных пашпартоў на тэрмін да 30 дзён з даты перасячэння мяжы. Пры гэтым агульны тэрмін бязвізавага знаходжання не мае перавышаць 90 дзён на год.
Аманскі бок ратыфікаваў дакумент 12 лістапада 2025 года.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



