Лукашэнка сцвярджае, што ля мяжы Беларусі “спадкаемцы нацыстаў” рыхтуюцца да “кідку на Усход”

23 лютага, Позірк. На пагранічных рубяжах Беларусі “спадкаемцы нацыстаў зноў спрабуюць сфармаваць браняваны кулак для кідка на Усход”, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны, які адзначаецца ў краіне 23 лютага.
“Мы ўсё гэта ведаем, адсочваем і разумеем, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — Перакананы, што супрацьстаяць агрэсару можа толькі сучаснае, мабільнае, добра аснашчанае войска. Такое, якое мы з вамі стваралі ўсе гэтыя гады”.
Паводле слоў палітыка, армія Беларусі здольная “астудзіць запал любога агрэсара”. Падмуркам “мірнай будучыні” краіны ён назваў “моц беларускіх Узброеных сіл, адзінства і згуртаванасць народа”, якія людзі маюць “нястомна ўмацоўваць сваёй працай”.
Беларусь з насцярожанасцю сочыць за павелічэннем вайсковых бюджэтаў замежных дзяржаў, заявіў дзяржаўным СМІ начальнік дэпартамента міжнароднай вайсковай супрацы (МВС) — памочнік міністра абароны па пытаннях МВС Валерый Равенка 19 лютага, у дзень тэматычнага брыфінгу для замежных вайсковых аташэ.
“Для нас катэгарычна не прымальнае разгортванне [вайсковага] кантынгенту ўздоўж мяжы Беларусі”, — заявіў ён.
Паводле слоў прадстаўніка Мінабароны, непакой таксама выклікае будаўніцтва на Захадзе вайсковых заводаў, аснашчэнне войскаў узбраеннем і вайсковай тэхнікай, што “ніяк не сігналізуе пра спробы нармалізацыі стасункаў, пра спробу выбудоўвання канструктыўнага дыялога з Беларуссю”.
З 16 студзеня ў Беларусі на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі праводзіцца раптоўная праверка боегатоўнасці ўсіх відаў і родаў Узброеных сіл — у абыход Міністэрства абароны. Мерапрыемствы запланаваныя да вясны. 18 лютага дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч паведаміў Лукашэнку пра яе далейшае правядзенне.
Паралельна з 26 студзеня з ініцыятывы Мінабароны праводзіцца “планавая” комплексная праверка боегатоўнасці вайсковых часцей і падраздзяленняў.


- Грамадства, ПалітыкаУ траўні суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія сем месяцаў колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў вырас на 1,8%, даўгі па пазыках — на 12,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЗатрыманы ў пачатку траўня на мяжы Арменіі на запыт Мінска беларускі палітуцякач вярнуўся ў ГрузіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ красавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах знізіліся да 11,17% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларус упершыню дэпартаваны з Грузіі ў Арменію, заяўляе праваабаронцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

