Чацвёра беларусаў затрыманыя ў Польшчы ў рамках расследавання спробы незаконнай пастаўкі ў РФ абсталявання для дронаў

25 лютага, Позірк. Чацвёра беларусаў і двое палякаў затрыманыя ў рамках звязанага з нацбяспекай расследавання, якое вядзе Нацыянальная пракуратура.
Паводле інфармацыі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (KAS), вобшукі “ў шэрагу месцаў краіны” і затрыманні 18 лютага правялі супрацоўнікі Лодзінскага мытна-падатковага ўпраўлення разам з KAS і Агенцтвам унутранай бяспекі (ABW) — на даручэнне Лодзінскага тэрытарыяльнага аддзела Нацпракуратуры.
“Да таго супрацоўнікі Мытна-падатковай службы спынілі спробу незаконнай перапраўкі ў Расійскую Федэрацыю — праз Беларусь — абсталявання, прызначанага для аўтаматызацыі працэсу вытворчасці інтэгральных схем, якія выкарыстоўваюцца, у прыватнасці, пры зборцы баявых беспілотных лятучых апаратаў. Такім чынам, дзеянні польскіх праваахоўных органаў маглі садзейнічаць парушэнню ланцужка паставак вайсковага абсталявання для войскаў РФ, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ўсходняй Украіны”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паведамляецца, што канфіскаваныя “наяўныя грашовыя сродкі ў розных валютах на суму, эквівалентную прыкладна 400 тыс. злотых” (каля 112 тыс. долараў).
Нацпракуратура выставіла затрыманым абвінавачанні ў “парушэнні закона ад 13 красавіка 2022 года аб спецыяльных мерах па супрацьдзеянні падтрымцы агрэсіі супраць Украіны і ў мэтах абароны нацыянальнай бяспекі”, а таксама ў “махлярстве і падатковых правапарушэннях, звязаных з валютнымі аперацыямі”.
“За парушэнне палажэнняў “санкцыйнага” закона, якое кваліфікуецца як цяжкае злачынства, падазраваным пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін не менш за 3 гады”, — адзначыла KAS.
Паведамляецца, што 20 лютага суд у Лодзі прымяніў да траіх падазраваных меру стрымання ў выглядзе арышту на 3 месяцы, яшчэ да траіх — у выглядзе паліцэйскага нагляду, маёмаснага закладу і забароны на выезд з краіны (не ўдакладняецца, да якой колькасці беларусаў прымененая адна ды другая мера).

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаМногія геаграфічныя рэгіёны ў Арктыцы носяць імёны выхадцаў з Беларусі — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля трох спакойных дзён Літва зноў зафіксавала спробы парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


