Мінск 14:15

У Асіповіцкім раёне аўтамабіль насмерць збіў мужчыну, які ішоў па краі дарогі ў цемры

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама

28 лютага, Позірк. Смяротная аварыя адбылася позна ўвечары 27 лютага на 99-м кіламетры дарогі Мінск — Гомель у Асіповіцкім раёне, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі ведамства, “каля 23:08 <…> 32-гадовы кіроўца аўтамабіля Peugeot Partner здзейсніў наезд на 32-гадовага пешахода, які рухаўся па краі праезнай часткі ў тым жа кірунку”.

“У выніку атрыманых траўмаў апошні памёр на месцы здарэння. Святлоадбіўнымі элементамі ён абазначаны не быў”, — адзначыла абласное УУС.

У святле гэтай трагедыі Дзяржаўтаінспекцыя нагадала, што “на загарадных дарогах пешыя ўдзельнікі дарожнага руху маюць ісці насустрач плыні транспартных сродкаў і абавязкова абазначаць сябе флікерам”. Кіроўцы ж маюць праяўляць “падвышаную асцярожнасць пры руху па трасах паблізу населеных пунктаў”.

Падзяліцца: