Амбасада Беларусі ў Ізраілі заклікала суграмадзян выконваць інструкцыі ўладаў на фоне ўдараў па Іране

28 лютага, Позірк. Амбасада Беларусі ў Ізраілі 28 лютага “ў сувязі з наяўнай сітуацыяй у сферы бяспекі” заклікала грамадзян, якія знаходзяцца ў гэтай краіне, “няўхільна выконваць інструкцыі Службы камандавання тылу”.
“Сачыце за афіцыйнымі апавяшчэннямі. Правярайце абнаўленні ў афіцыйных крыніцах. Пры сігнале трывогі неадкладна накіроўвайцеся ў сховішча. Беражыце сябе і сваіх блізкіх”, — адзначыла дыппрадстаўніцтва на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Ранкам 28 лютага Ізраіль і ЗША распачалі ваенныя дзеянні ў Іране, раздаліся выбухі ў Тэгеране. Улады ў Тэль-Авіве заявіў пра “прэвентыўны” ўдар, амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп паведаміў, што ЗША распачалі “маштабную баявую аперацыю”.
У адказ Іран запусціў ракеты па Ізраілі.
Ваенныя дзеянні пачаліся праз некалькі дзён пасля чарговага раунда перагавораў па іранскай ядзернай праграме. Вашынгтон настойваў на тым, каб Тэгеран закрыў асноўныя ядзерныя аб’екты і перадаў ЗША ўвесь узбагачаны ўран, іранскія ўлады заявілі пра гатоўнасць заключыць пагадненне толькі пры скасаванні санкцый.

- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,19 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаМінфін заклікае шукаць інвестыцыі для сферы электратранспарту за мяжой (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю за 2025 год вырасла на 18,3% і перавысіла 1,8 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–27 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаКраіны Захаду працягваюць інвеставаць у эканоміку Беларусі, аднак аб'ём паступленняў у асноўным падае (статыстыка)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка


