Мінск 17:44

Чатыры чалавекі пацярпела ад выбуху ў кавярні, што будуецца ў Барысаве

Відэа: прэс-служба СК / стоп-кадр: "Позірк"

28 лютага, Позірк. У кавярні, што будуецца на пр. Рэвалюцыі ў Барысаве (Мінская вобласць), каля 13:00 28 лютага адбыўся выбух, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі чатыры работнікі, якія “займаліся рамонтнымі работамі па ўцяпленні будынка”.

“Следства разглядае некалькі версій здарэння. Адной з асноўных версій з’яўляецца назапашванне газапаветранай сумесі, як мяркуецца, праз уцечкі з балонаў, якія выкарыстоўваюцца падчас работ”, — паведаміла ведамства.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі СК, абласнога ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз і МНС. Праводзіцца “пільны агляд месца здарэння”.

Падзяліцца: