Экс-кіраўнікі баранавіцкага незалежнага СМІ Intex-Press Янукевіч і Пакаленка прызнаныя палітвязнямі
2 сакавіка, Позірк. Палітычнымі зняволенымі прызнаныя былыя кіраўнікі баранавіцкага незалежнага навінавага партала bar24.by (раней незалежная газета і сайт Intex-Press) Уладзімір Янукевіч і Андрэй Пакаленка, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці адзначылі, што крымінальны пераслед і пазбаўленне волі за дзеянні, звязаныя з рэалізацыяй свабоды выказвання меркаванняў, з’яўляюцца “інструментам абмежавання распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне, падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці і іншадумства”.
Паводле праваабаронцаў, крымінальны пераслед Янукевіча і Пакаленкі ёсць працягам рэпрэсій супраць Intex-press і bar24.by і агулам супраць незалежных беларускіх СМІ і журналістаў.
Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый патрабуюць неадкладна вызваліць Янукевіча і Пакаленку, спыніць іх крымінальны пераслед; адмовіцца ад выкарыстання крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду меркавання і іншыя правы і свабоды; неадкладна спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зняволеных.
Заяву падпісалі БАЖ, Беларускі ПЭН, праваабарончы цэнтр “Вясна”, Human Constanta, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend.
26 лютага Брэсцкі абласны суд прыгаварыў Янукевіча да 14, Пакаленку да 12 гадоў пазбаўлення волі. Першы дадаткова аштрафаваны на 3.000 базавых велічынь (135 тыс. рублёў), другі — на 1.000 б.в. (45 тыс.). Судовы працэс пачаўся 3 лютага 2026 года і адбываўся ў закрытым рэжыме. Паводле звестак БАЖ, абодва былі абвінавачаныя ў “здрадзе дзяржаве” (арт. 356 Крымінальнага кодэкса).
Акрамя таго, адзначае БАЖ, “ёсць інфармацыя аб велізарным агульным спагнанні ў памеры каля 200 тыс. рублёў”.
Янукевічу 65 гадоў. Ён быў дырэктарам і галоўным рэдактарам рэгіянальнай газеты Intex-Press. 44-гадовы Пакаленка працаваў у выданні намеснікам дырэктара па развіцці. Пасля ліквідацыі газеты ўладамі медыяменеджары стварылі навінавы рэгіянальны партал bar24.by.
Сайт bar24.by апошні раз абнаўляўся 8 снежня 2024 года. 13 студзеня 2025-га ён перастаў адкрывацца. Незалежныя баранавіцкія журналісты церпяць пераслед з 2020 года.
Паводле даных БАЖ, у месцах пазбаўлення волі за сваю прафесійную дзейнасць утрымліваецца не менш за 28 работнікаў СМІ.
На 2 сакавіка ў Беларусі 1.144 палітзняволеных.

- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошні год сутачную колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

