Мінск 21:46

79-гадовы мужчына загінуў у Капыльскім раёне — яго збіў цягнік

3 сакавіка, Позірк. Пра гібель у Капыльскім раёне 79-гадовага мужчыны паведамляе УУС Мінскай вобласці.

Трагедыя здарылася 3 сакавіка.

Адзначаецца, што на перагоне Цімкавічы — Клецк мясцовы жыхар быў смяротна траўмаваны грузавым цягніком злучэннем Слуцк — Баранавічы.

Мужчына “ішоў па чыгуначных шляхах, грэбуючы мерамі асабістай бяспекі”, “на гукавыя сігналы, якія падаваліся машыністам цягніка, не рэагаваў”.

УУС заклікала грамадзян да захавання мер бяспекі на чыгуначных шляхах.

Падзяліцца: