Мінск 10:58

Страхавыя кампаніі ў студзені 2026 года сабралі на 6,1% больш унёскаў, чым за першы месяц 2025-га — Мінфін

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

4 сакавіка, Позірк. У студзені 2026 года ўнёскі страхавых арганізацый па прамым страхаванні і састрахаванні склалі 267,75 млн рублёў — на 6,1% больш, чым за аналагічны месяц 2025-га (252,5 млн), сведчаць даныя Міністэрства фінансаў.

Па добраахвотных відах страхавання ўнёскі склалі 207,76 млн рублёў (200,06 млн; +3,85%), па абавязковых — 59,99 млн (52,3 млн; +14,7%).

Удзельная вага добраахвотных відаў страхавання ў агульнай суме страхавых унёскаў складае 77,6% (было 79,2%; -1,6 працэнтнага пункта).

Выплаты страхавой кампенсацыі і страхавога забеспячэння склалі 132,3 млн рублёў (121,1 млн; +9,25%), узровень страхавых выплат у агульнай суме ўнёскаў — 49,4% (48%; +1,4 п.п.).

Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў сферы фінансаў і страхавання сёлета ў студзені склаў 4.799,3 рубля — на 74% больш, чым сярэдні па краіне (2.757,1).

Падзяліцца: