Пасля налёту іранскіх беспілотнікаў Рыжанкоў абмеркаваў з кіраўніком МЗС Азербайджана сітуацыю на Блізкім Усходзе

6 сакавіка, Позірк. На наступны дзень пасля ўдару іранскіх беспілотнікаў па заходняй частцы Азербайджана міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў абмеркаваў з азербайджанскім калегам Джэйхунам Байрамавым сітуацыю на Блізкім Усходзе.
Паводле інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства, у тэлефоннай размове 6 сакавіка прадстаўнік Мінска “выказаў заклапочанасць эскалацыяй” у гэтым рэгіёне, адзначыўшы “высокія рызыкі далейшага пашырэння канфлікту і ўцягнення ў яго трэціх краін”. Рыжанкоў “выказаў словы шчырай падтрымкі” кіраўніцтву Азербайджана і “дружалюбнаму азербайджанскаму народу”.
Сцвярджаецца, што Байрамаў “праінфармаваў пра развіццё сітуацыі ў рэгіёне, наступствы атакі беспілотнікаў і дзеянні азербайджанскага боку”.
“Бакамі адзначаная важнасць захавання міру і стабільнасці ў рэгіёне, а таксама ролі дыпламатычных рычагоў у пытаннях урэгулявання”, — гаворыцца ў паведамленні.
5 сакавіка іранскія беспілотнікі нанеслі ўдары па горадзе Нахічэвань (цэнтр Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспублікі — заходняга эксклава Азербайджана). Адзін дрон пашкодзіў будынак аэрапорта, іншы ўпаў ля школы ў вёсцы Шакерабад.
Баку выказаў пратэст і запатрабаваў ад Тэгерана патлумачыцца і зрабіць захады, каб падобнае больш не паўтарылася. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў на пасяджэнні Савета бяспекі абвясціў, што сілавыя структуры, уключаючы Узброеныя сілы, пераведзеныя ў рэжым падвышанай боегатоўнасці.
Ранкам 28 лютага Ізраіль і Злучаныя Штаты Амерыкі распачалі ваенныя дзеянні ў Іране. Спачатку ізраільскія ўлады заявілі пра “прэвентыўны” ўдар, а пазней абвясцілі пра пачатак аперацыі “Ільвіны рык”. Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што яго краіна нанясе “цяжкі ўдар па тэрарыстычным рэжыме” і створыць умовы, “якія дазволяць іранскаму народу скінуць з сябе гэты цяжар”.
Міністэрства вайны ЗША абвясціла пра пачатак аперацыі “Эпічная лютасьць”. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп выступіў са зваротам, у якім назваў яе мэты — знішчэнне ракет, разгром флоту, прадухіленне стварэння ядзернай зброі і свабода для іранскага народа.
У сваю чаргу Іран спачатку запусціў ракеты і беспілотнікі па Ізраілі, а пасля — па амерыканскіх базах ды іншых аб’ектах у краінах Блізкага Усходу.
Лукашэнка назваў “напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран” “вераломным” і “непрымальным”.
Нацыянальная авіякампанія “Белавія” арганізавала вывазныя рэйсы ў ААЭ і назад для эвакуацыі беларусаў. Рэгулярныя рэйсы перавозчыка ў Дубай пакуль не выконваюцца.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Раман Кісляк абскардзіў паўторную адмову на прадастаўленне прытулку ў ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


