Пуцін, іранскі рэжым, Паўночная Карэя, Лукашэнка і іншыя падобныя сябруюць толькі дзеля таго, каб такое, як з нашым Данбасам, рабіць там, дзе яны хочуць — Зяленскі

6 сакавіка, Позірк. “Усім нашым партнёрам у Амерыцы, у Еўропе, дзе заўгодна, варта дакладна разумець, што Пуцін, іранскі рэжым, Паўночная Карэя, Лукашэнка і іншыя падобныя сябруюць толькі дзеля таго, каб такое, як з нашым Данбасам, рабіць там, дзе яны хочуць”. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 6 сакавіка ў кароткім відэазвароце з горада Дружкоўка Данецкай вобласці, які знаходзіцца прыкладна ў 20 км ад лініі фронту.
“Зло трэба спыняць. Украінцы тут, на Данбасе, менавіта гэта і робяць”, — падкрэсліў Зяленскі.
Паводле яго слоў, расіяне рыхтуюць вясновы наступ у Данецкай вобласці. “Важна, каб нашы пазіцыі былі моцнымі. <…> Хлопцы трымаюцца годна. І менавіта так будзе трымацца і надалей наша краіна, наша дыпламатыя, наш народ”, — сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Гл. таксама:
Путин втягивает Лукашенко в войну, Зеленский намекает, что белорусскому автократу может прилететь ответка (на рускай мове)
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка



