У Бранску знішчанае абсталяванне беларускага “Планара” на “мільёны долараў” — BelPol

16 сакавіка, Позірк. У выніку ўкраінскай атакі на АТ “ГРУПА КРЭМНІЙ ЭЛ” (Бранск, РФ) ракетамі Storm Shadow 10 сакавіка было знішчана абсталяванне “на мільёны долараў ЗША”, пастаўленае беларускім прадпрыемствам “Планар”, сцвярджае аб’яднанне BelPol.
Арганізацыя паведаміла, што ў яе распараджэнні маюцца кантракты, паводле якіх “Планар” у 2022–2025 гадах паставіў расійскаму прадпрыемству “дзясяткі ўстановак, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці мікрасхем”.
BelPol пералічыў некаторыя віды пастаўленага абсталявання, а таксама апублікаваў копію аднаго з кантрактаў — на пастаўку чатырох аўтаматычных установак сумяшчэння і мультыплікацыі ЭМ-5084БМ коштам амаль 3,9 млн долараў.
“Планар” з 5 снежня 2023 года знаходзіцца ў санкцыйных спісах ЗША, з 22 лютага 2024-га — Вялікабрытаніі, з 24 лютага 2024-га — Аўстраліі, з 9 жніўня 2024-га — Канады, з 27 сакавіка 2025-га — Еўрапейскага саюза, з 9 траўня 2025-га — Украіны.
Летась у сакавіку аб’яднанне BelPol заявіла, што прадпрыемства працягвае закупляць абсталяванне ў ЗША, выкарыстоўваючы для абыходу санкцый у якасці пасярэднікаў кітайскія і карэйскія кампаніі.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў 2022 годзе поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Прадпрыемствы Дзяржкамваенпрама актыўна працуюць на расійскую абаронную замову.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку Літва прадаставіла статус уцекача траім грамадзянам Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



